Мэта конкурсу – выбраць дзікарослую расліну, якая стане сімвалам 2025 года. Выява расліны будзе ўпрыгожваць рэкламную прадукцыю «Батанічнага таварыства».
Як прыняць удзел? Усё проста!
Выбраць 1–3 назвы дзікарослых раслін, якія растуць на тэрыторыі Беларусі.
Напісаць кароткае абгрунтаванне для кожнай расліны, чаму, на вашу думку, менавіта яна можа быць сімвалам 2025 года.
Адправіць сваю прапанову да 10 кастрычніка 2024 года:
– праз гугл-форму https://forms.gle/1oQQ4tm1gNqH79359
– на электронную пошту belbotob@yandex.by
– Viber, WhatsApp, Telegram па нумары +375293276703
Пяты ўдзельнік, які прапанаваў расліну, якая будзе абрана раслінай 2025 года атрымае спецыяльны прыз!